Халодны вецер абвівае мае сны
Навошта Богу бачыць гора на Зямлі?
У гэтым горадзе згубіліся і знайшлі
Знайшлі

Мы прысвячалі маладосці ўсе песні
Мы чулі праўду сярод шэрых праспектаў
І абяцалі заставацца навечна
Вечна

(*a)Дзе маё сонца будзе свяціць?
У шэрае неба шэптам крычым
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці

(*b)Дзе маё сонца паліць кастры?
Чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці

(*c×2)Дзе мой родны кут? Дзе мае аблокі?
Песні па дварах, залатыя ночы
Вернецца вясна вернецца аднойчы

(*a)(*b)

Свяці, свяці...
Сёння ізноўку буду маліць,
Толькі прашу свяці