Попел скінутых Ідалаў неба зацягне,
Знікнуць у цемры імёны Багоў.
Прагне душа святла, ў палоне прагне,
Брыдка ізноў.
Нас пакаралі, бо мы спявалі,
Нам спачувалі, але назіралі, але назіралі…
Нас катавалі - мы вар’яцелі,
Вы спачувалі, але ўсё глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі…

(*)Каму стралой ляцець, каму хавацца норамі,
а Мьі станем зорамі, мьі станем зорамі,
і над цужьімі, і над родньімі прасторамі
Мьі станем зорамі

Ў цемры наогул злачынства хаваецца лёгка,
Не заўважаць яго нават лягчэй.
Ў цемры няма вінаватых - якая палёгка!
Стогны бязвінных нібыта цішэй…
Вольна спявалі і нас пакаралі,
Нам спачувалі, але назіралі, але назіралі
Як нас ламалі, як мы сівелі,
Вы разумелі, але ўсё глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі…

(*)

Попел скінутых ідалаў ветрам развее,
Зорнымі хвалямі змыецца змрок.
Той, хто не разумеў - той не зразумее, А мы здалёк
Будзем свяціць тым, хто ня спіць,
І нашаму кату, і былому брату павінна хапіць.
Ім лютаваць, з труны сваёй выць,
Нам спачуваць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць…

(*)